Барысаў: Апазіцыянер аспрэчвае рашэнне аб месцах для сустрэч з кандыдатамі
Міхаіл Васільеў, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Уладзімера Някляева, накіраваў у ЦВК і Мінскі аблвыканкам скаргі з нагоды рашэння Барысаўскага райвыканкама адносна месцаў для сустрэч з кандыдатамі па-за памяшканнямі.
У шматтысячным Барысаве райвыканкам вызначыў усяго чатыры месцы на адкрытых пляцоўках для сустрэчы кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі. Ды і яны размешчаны далёка за межамі ажыўленых шматлюдных месцаў, паказвае ў сваіх скаргах давераная асоба кандыдата Някляева Міхаіл Васільеў. Рашэнне райисполома, на думку Васільева, абмяжоўвае кандыдатаў у прэзідэнты ў іх агітацыйных магчымасцях і будзе негатыўна ўплываць на іх удзел у перадвыбарнай барацьбе.
Міхаіл Васільеў просіць ЦВК і Мінскі аблвыканкам абавязаць Барысаўскі райвыканкам перагледзець рашэнне аб выдзяленні месцаў для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў кандыдатаў у прэзідэнты і іх давераных асоб з выбаршчыкамі па-за памяшканнямі з мэтай пашырэння спісу такіх месцаў з улікам крытэрыю іх наведвальнасці.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"