viasna on patreon

Гродзенская пракуратура цісне на моладзевых лідараў

2010 2010-11-19T16:32:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намесніка старшыні незарэгістраванага “Маладога Фронту” Алеся Кіркевіча, актывіста выбарчага штабу Віталя Рымашэўскага, выклікалі ў Гродзенскую пракуратуру. На першыя тэлефонныя запрашэнні наведаць гэтую ўстанову, моладзевы актывіст адказаў, каб яго выклікалі ва ўстаноўленым законам парадку. 16-га лістапада, пасля чарговага званка з пракуратуры, Алесь Кіркевіч пагадзіўся і 17-га лістапада пайшоў на размову.

Памочніца пракурора Гродзенскай вобласці Вольга Клешчанка растлумачыла маладафронтаўцу прычыну яго выкліку. Выявілася, што адна жанчына напісала ў пракуратуру заяву наконт таго, што Алесь Кіркевіч уцягвае яе сына ў незарэгістраваную арганізацыю. Памочніца пракурора запатрабавала, каб моладзевы актывіст даў пісьмовае абавязальніцтва больш не ўцягваць у незарэгістраваныя арганізацыі іншых грамадзян, растлумачыла яму пра адказнасць, якую ўтрымлівае артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса РБ, і дала на подпіс паперу з папярэджаннем пра гэтую адказнасць.

Алесь Кіркевіч добра ведаў, пра якую жанчыну ідзе размова, таму ў сваім тлумачэнні звярнуў увагу на тое, што да гэтай грамадзянкі, як толькі пачалася выбарчая кампанія, прыходзілі супрацоўнікі КДБ і палохалі яе тым, што яе сын можа патрапіць пад юрыдычную адказнасць. На думку моладзевага лідэра, менавіта яны пад ціскам прымусілі канкрэтную грамадзянку напісаць ліст у пракуратуру.

Пад абавязкамі, як выславілася памочніца пракурора, больш “не ўцягваць” людзей у сваю арганізацыю, Алесь Кіркевіч падпісвацца адмовіўся.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства