viasna on patreon

РІА "Новости" дазволілі адкрыць у Беларусі свой карэспандэнцкі пункт

2010 2010-11-19T12:21:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паводле рашэньня беларускага ўраду, Федэральнае дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства Расійскае агенцтва міжнароднай інфармацыі «РИА Новости» адкрые ў Менску свой карэспандэнцкі пункт.

МЗС Беларусі выдасьць
«РИА Новости» пасьведчаньне аб адкрыцьці карпункту тэрмінам дзеяньня на адзін год.

Адначасова з гэтым урад на год працягнуў тэрмін дзеяньня пасьведчаньня аб адкрыцьці ў Менску карпункту ТАА «Еўрапейскае радыё для Беларусі» (Рэспубліка Польшча), якое ў самым пачатку сваёй дзейнасьці на беларускай тэрыторыі актыўна перасьледаваліся ўладамі.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства