viasna on patreon

Вялейка: Адведзеная для агітацыі пляцоўка зачынена на замок

2010 2010-11-19T13:55:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudakaliaksej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Вілейцы  назіральнік пры раённай выбарчай камісіі Аляксей Сюдак падаў скаргу ў райвыканкам на пастанову аб вызначэнні месцаў па-за памяшканнямі для правядзення перадвыбарчай агітацыі. Гэтай пастановай агітаваць дазволена толькі ў двух бязлюдных месцах горада, што Аляксей ацаніў як перашкоду ў правядзенні агітацыі.

У рашэнні райвыканкама сказана, што агітацыю на адкрытым паветры можна будзе праводзіць толькі на танцавальнай пляцоўцы ў парку і пляцоўцы ў ніжнім парку. Адведзеныя месцы для агітацыі з’яўляюцца непрыдатнымі, бо знаходзяцца ўдалечыні ад шляхоў, дзе ходзяць грамадзяне. Да таго ж танцпляцоўка заўсёды зачынена на замок, і таму пра яе выкарыстанне заўсёды прыдзецца дамаўляцца з кіраўніцтвам установы, якой яна належыць. Працэдура будзе такой самай, як і з выкарыстаннем закрытых памяшканняў.

- Такое рашэнне робіць немагчымым арганізоўваць пікеты і раздаваць улёткі ў зручных месцах. Рабіць гэта на адведзеных пляцоўках – бессэнсоўна. У сваёй заяве я прапанаваў перагледзець рашэнне і вызначыць людныя месцы ў розных частках горада. Гэта будзе сапраўдным паказчыкам жадання ўладаў правесці выбары адкрыта і дэмакратычна, - каментуе Аляксей Сюдак.

Раней, пры зборы подпісаў, сябры ініцыятыўных груп мелі магчымасць выстаўляць пікеты ў цэнтры горада. Мінакам яны не перашкаджалі. Але, на думку мясцовых актывістаў, з-за бел-чырвона-белых сцягоў, пэўна, перашкаджалі ўладам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства