viasna on patreon

Орша: Агітацыя - на ўскраінах

2010 2010-11-19T12:46:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vorsha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскі гарвыканкам нарэшце апублікаваў 18 лістапада рашэнне № 1710, якое вызначае месцы для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў, якія арганізуюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты і іх даверанымі асобамі.

Усяго на тэрыторыі горада такіх месцаў вызначана 14. Як правіла, гэта маланаведвальныя тэрыторыі на гарадскіх ускраінах. Сярод іх спартыўная пляцоўка ў глыбіні двароў, чатыры (!) месцы каля крам у прыватным сектары горада. Адно з месцаў наогул знаходзіцца ў абсалютна бязлюдным мемарыяльным парку Герояў.

Спіс прапанаваных месцаў больш адпавядае ўзроўню выбараў якога-небудзь вулічнага або квартальнага камітэта, але ніяк не выбараў Прэзідэнта суверэннай дзяржавы ў цэнтры Еўропы. Цалкам немагчыма сабе ўявіць, каб дзейны прэзідэнт, які таксама з'яўляецца кандыдатам на маючых адбыцца выбарах, сустракаўся з жыхарамі Оршы ў бязлюдным парку або цёмнай падваротні. Тады для каго ж Аршанскі гарвыканкам вызначыў гэтыя тэрыторыі? Пытанне застаецца адкрытым.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства