viasna on patreon

Пінскія ўлады “выправіліся”

2010 2010-11-18T13:19:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinskigarvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Толькі пасля звароту ў ТВК незалежнага назіральніка, 18 лістапада на сайце Пінскага гарвыканкама з’явіліся рашэнні аб вызначэнні памяшканняў і месцаў для сустрэч з выбаршчыкамі і размяшчэння агітацыйных матэрыялаў.

Пасля прачытання гэтых рашэняў, стала зразумела, чаго так сароміліся ўлады.

Згодна з прынятымі рашэннямі арганізоўваць сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь змогуць у вялікім і лекцыйным залах Гарадскога дома культуры. Для правядзення масавых мерапрыемстваў (сходаў, мітынгаў і пікетаў) выдзелены стадыёны ДТСАФ і “Прыпяць”. І ў дадатак да іх - летняя эстрада ў гарадскім парку культуры і адпачынку. Выступаць у гэтых месцах кандытаты і іх прадстаўнікі змогуць па чарзе на падставе пададзеных пісьмовых заяваў.

Для размяшчэння перадвыбарчых агітацыйных матэрыялаў выканкамам вызначаны рэкламныя тумбы, інфармацыйныя стэнды ў ЖЭСах, бібліятэках, парках, гатэлях і рынках. А вось у іншых месцах, у тым ліку, у пад’ездах дамоў, на заборах, у грамадскім транспарце, вітражах магазінаў, на аўтобусных прыпынках, прахадных прадпрыемстваў і г.д. месціць агітацыйныя матэрыялы забаронена.

Канешне, гарадскім ўладам можна падзякваць за прадстаўленне самага вялікага памяшкання для сустрэч з выбаршчыкамі. Вось толькі вялікая зала ГДК можа ўмясціць толькі каля 700 чалавек, што для горада з насельніцтвам ў 130 000 чалавек малавата. А калі усе кандыдаты пажадаюць сустрэцца з выбаршчыкамі, то невядома, як яны падзеляць гэтую залу. Таму не зразумела, чаму не дазволілі праводзіць сустрэчы ў іншых вялікіх памяшканнях (напрыклад, у клубах прадпрыемстваў, актавых залах навучальных установаў).

Выбар стадыёнаў для сустрэч з выбаршчыкамі, а асабліва для пікетавання,  таксама выклікае здзіўленне. У Пінску ў кожным раёне горада дастаткова пляцовак, дзе падчас гарадскіх святаў адбываюцца масавыя гулянні і кірмашы. Чаму б не дазволіць праводзіць мітынгі і пікеты ў гэтых месцах?

Вызначэнне месцаў для вывешвання агітацыйных матэрыялаў увогуле не вытрымлівае ніякай крытыкі. Фактычна, каб даведацца аб кандыдатах і іх праграмах, выбаршчыкам прыйдзецца адмыслова хадзіць у ЖЭСы (іх у Пінску 6), бібліятэкі (іх з улікам філіялаў таксама каля 6), гатэлі (іх 4) і на рынкі (іх 6).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства