viasna on patreon

Брэст: Зацверджаны спіс месцаў для агітацыі парушае правы кандыдатаў у прэзідэнты

2010 2010-11-18T12:17:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Такое меркаванне выказаў праваабаронца Раман Кісляк, каментуючы рашэнні адміністрацый Маскоўскага і Ленінскага раёнаў Брэста, якімі вызначаны месцы для перадвыбарчай агітацыі па-за памяшканнямі падчас цяперашняй выбарчай кампаніі.

У прыватнасці, праваабаронца згадаў артыкул 25 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які прадугледжвае права абіраць і быць абраным на роўных падставах. "Але гэта права груба парушаецца падобнымі дакументамі брэсцкіх уладаў: у больш чым 300-тысячным горадзе яны вылучылі толькі некалькі пляцовак для сустрэч з прэтэндэнтамі, прычым гэтыя пляцоўкі знаходзяцца ў нешматлюдных месцах, - лічыць Раман Кісляк. - Атрымліваецца, што адным кандыдатам дазволена сустракацца з выбаршчыкамі толькі ў "рэзервацыях", а іншым - у любым месцы, карыстаючыся сваім службовым статусам ".

Праваабаронца не выключыў, што такія рашэнні мясцовых уладаў могуць стварыць канфліктныя сітуацыі і прапануе перагледзець падобныя рэгламентуючыя дакументы, як гэта ўжо адбывалася пры вызначэнні месцаў, дзе забаронена збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства