viasna on patreon

АБЛІЧЧА БАРАНАВІЦКІХ ІДЭЁЛЯГАЎ

2006 2006-03-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 сакавіка а 17 гадзіне на вуліцы Савецкай, што насупраць Баранавіцкага гарвыканкаму агітатары за Мілінкевіча - Ірына Лаўроўская, Уладзімір Вялічкін, Канстанцін Турчаняк і Сяргей Вакуленка - падвергліся абразам і пагрозам з боку дзьвюх жанчын, якія ў дадатак намагаліся адабраць і зьнішчыць агітацыйныя матэрыялы, а адну ўлётку ўсё ж дэманстратыўна разарвалі. Прыйшлося выклікаць міліцыю. Жанчыны спрабавалі ўцячы і схаваліся ў будынку гарвыканкаму. Адну з іх міліцыя знайшла ў прыбіральні, дзе тая зачынілася. Ёй апынулася супрацоўніца аддзелу па ідэалагічнай працы Ларыса Мікалаеўна Антонава. Другую больш спрытную і актыўную адразу не знайшлі. Гэта была загадчыца аддзелу па ідэалагічнай працы Тацьцяна Мікалаеўна Жытко.
Адна з агітатараў - Ірына Лаўроўская - напісала заяву ў міліцыю за зьнявагу і перашкоды ў агітацыі, сьведкі далі тлумачэньні па факце правапарушэньня.
Міліцыя абяцала разабрацца і на працягу 10 дзён даць адказ па выніках разбіральніцтва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства