viasna on patreon

9 сакавіка суды Маскоўскага і Партызанскага раёнаў вынесьлі жорсткія рашэньні пра арышты актывістаў каманды Мілінкевіча

2006 2006-03-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Партызанскага раёну вынес рашэньні пра арышты, затрыманых 8 сакавіка падчас сустрэчы А.Мілінкевіча каля Трактарнага завода. Так, Аляксандр Зялко пакараны арыштам 15 сутак. Да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак асуджаныя таксама Арцём Літвінко, Сяргей Лянцэвіч і Дзьмітры Кудраўцаў.
У судзе Маскоўскага раёну Пётр Толар, Уладзімір Грыдзін, Аляксандр Паўлоўскі і Пётр Бабарэка пакараныя 15-цю суткамі арышту. Таксама 15 сутак арышту прысудзіў суд Маскоўскага раёна Мінска Вінцуку Вячорку, даверанай асобе кандыдата ў Прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча, лідэру партыі БНФ. Яго абвінавацілі ў парушэньні артыкула 167.1 Адміністрацыйнага кодэксу - арганізацыя несанкцыянавага сходу. Суд працягваўся 2 гадзіны. Вось што сказаў у сваім заключным слове Вінцук Вячорка: "8 сакавіка я дзейнічаў у адпаведнасці з Канстытуцыяй і артыкулам 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Я выконваў абавязкі даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Беларусі - прадстаўляў кандыдата і агітаваў за яго на законнай сустрэчы з выбарцамі. Нічога супрацьпраўнага там не адбывалася, ніхто не парушаў грамадскі парадак. Парушэнне закону пачалося пасля заканчэння сустрэчы збоку невядомых у штацкім, якія ўварваліся ў машыну, адмовіліся прадставіцца і адвезлі ў следчы ізалятар. Я ўпэўнены, што за грубае парушэнне Канстытуцыі і Выбарчага заканадаўства рана ці пазней гэтым людзям трэба будзе несці адказнасць".

Нагадаем, што 8 сакавіка міліцыянты затрымалі і збілі давераную асобу Аляксандра Мілінкевіча.
Пасля сустрэчы з выбарцамі кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча каля кінатэатра "Бярэсце", супрацоўнікі міліцыі і АМАПа затрымалі аўтамабіль з гукаўзмацняльнай апаратурай, у якой знаходзіўся Вінцук Вячорка, давераная асоба кандыдат ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, а таксама шэраг іншых актывістаў выбарчага Штаба. Паводле інфармацыі перадвыбарчага Штаба А.Мілінкевіча супраць іх была ўжытая фізічная сіла.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства