Праваабаронца з Жодзіна Аляксей Лапіцкі быў вымушаны чарговы раз пісьмова зьвярнуцца ў Жодзінскую пракуратуру і Гарвыбаркам па фактах невывешваньня агітплякатаў Аляксандра Мілінкевіча
У разьмяшчэньні плакатаў было адмоўлена ва Унівэрсаме "Цэнтральны" (кіраўніца Тацьцяна Жылка), у ва ўсіх інтэрнатах БеЛАЗу (кіраўнік Марыеў) і ПА "Сьвітанак" (намесніца дырэктаркі па інфармацыйна-ідэалягічнай працы Людміла Марозава).
Кіраўнікі гэтых прадпрыемстваў адмаўляюцца развешвацьагітматэрыялы ў інтэрнатах і ў вокнах ля плякатаў агульнавыбарчага зьместу альбо плякатаў з сэрыі "За Беларусь". Упартасьць намэнклятуры з выканкамаўскага атачэньня зразумелая. Сам кіраўнік Жодзінскага выканкаму Васіль Грышчанка, парушаючы заканадаўства і ўласнае распараджэньне за №165 ад 14.02.206г. аб прадстаўленьні месцаў для агітацыйных матэрыялаў у горадзе Жодзіне, разам з намесьнікам Уладзімерам Сямашкам катэгарычна адмовіліся вывешваць плякаты Аляксандра Мілінкевіча ў будынку выканкаму. Яны патлумачылі актывістке Сьвятлане Лапіцкай, што ў пастанове не пазначана непасрэдна назва адміністрацыйнага будынку выканкаму (!?).
Пры гэтым, у пастанове фігуруе шырокая фармулёўка, у адпаведнасьці зьякой адміністрацыйны будынак выканкаму трапляе ў спіс месцаў для разьмяшчэньня агітацыйных выбарчых матэрыялаў. Акрамя таго, у гэтым будынку ў Жодзіне знаходзіцца Гарадзкая выбарчая камісыя, якая мусіць кантраляваць выкананьне ВК РБ у Жодзіне.
Узьнікае сытуацыя, у якой Выбарчая Камісыя як асноўны кантрольны ворган за выкананьнем ВК РБ у Жодзіне дэманструе сваю функцыянальную бездапаможнасьць альбо другаснасьць у выбарчым працэсе, у якім галоўную ролю адыгрывае мясцовая "вэртыкаль" альбо, пасутнасьці, агітацыйная каманда кандыдата ў Прэзыдэнты РБ А. Г. Лукашэнкі.