viasna on patreon

Зэльва: Бібліятэка інфармуе пра выбары

2010 2010-11-15T12:29:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biblijateka-zelva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Цэнтральная раённая бібліятэка ў Зэльве аформіла кніжную выставу “Выбары-2010”

Цэнтральная раённая бібліятэка ў Зэльве аформіла кніжную выставу “Выбары-2010”

Цэнтральная раённая бібліятэка ў Зэльве нядаўна аформіла кніжную выставу “Выбары-2010”. На вышэйшых паліцах выставы - Выбарчы кодэкс і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Таксама там прадстаўлены дапаможнік “Выборы: правовые основы, избирательные технологии», дзе ўтрымліваюцца практычныя рэкамендацыі па правядзенні выбарчых кампаній, а таксама навукова-прававы каментар выбарчага права Рэспублікі Беларусь.

“Бібліятэка існуе як інфармацыйны цэнтр. І таму мы павінны пастаянна трымаць руку на пульсе часу, - сказала загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Масюк. - Кожны дзень для папаўнення існуючай інфармацыі праглядаюцца перыядычныя выданні. Сабраныя матэрыялы зручныя ў карыстанні: яны згрупаваны па тэмах і даце выхаду”.

Праўда, з незалежных выданняў там няма ніводнай выразкі – інфармацыя збіраецца толькі з мясцовай раёнкі, з “Советской Белоруссии” і іншых дзяржаўных газет.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства