viasna on patreon

Бяроза: ЦВК падтрымала закрытасць фармавання камісій

2010 2010-11-13T22:16:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-cvk-rusecki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Партыі БНФ Сяргей Русецкі атрымаў адказ з Цэнтральнай выбарчай камісіі на сваю скаргу адносна таго, што Бярозаўскі райвыканкам не запрасіў яго – як прадстаўніка партыі -- на пасяджэнне па фармаванню ўчастковых выбарчых камісій. У адказе гаворыцца, што ў накіраванні ад Брэсцкай абласной Рады партыі БНФ не было спецыяльнай просьбы запрасіць яго на гэтае паседжанне.

Атрымліваецца, што пратакола Рады Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ аб накіраванні прадстаўніка на паседжанне – недастаткова, патрэбна яшчэ дадатковая просьба. Разам з тым, ранейшая практыка паказала, што такія просьбы нічога для выканкама не значаць: пісьмовыя заявы ад сябе асабіста і ад БХК не дапамаглі сп. Русецкаму патрапіць на паседжанне па фармаванні раённай выбарчай камісіі.

Не звярнула Лідзія Ярмошына (адказ паступіў за яе подпісам) увагі і на тое, што райвыканкам праігнараваў ранейшую рэкамендацыю Цэнтральнай камісіі наконт своечасовага інфармавання зацікаўленых суб’ектаў аб выбарчых мерапрыемствах шляхам размяшчэння адпаведных паведамленняў на афіцыйнай сайце райвыканкама. Інфармацыя на сайце райвыканкама аб часе і месцы правядзення пасяджэння Бярозаўскага райвыканкама па фармаванню ўчастковых выбарчых камісій з’явілася фактычна адначасова з паседжаннем.

Варта адзначыць, што для Івацэвіцкага райвыканкама, Кобрынскага, Маларыцкага, Брэскага гарвыканкама было дастаткова пратакола аб накіраванні прадстаўнікоў партыі на паседжанні выканаўчых органаў улады, каб запрасіць іх на паседжанне па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства