viasna on patreon

Рымашэўскі збіраецца выкарыстаць выбарчую кампанію для барацьбы з карупцыяй

2010 2010-11-12T20:53:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/press-rumasheuski-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэтэндэнт у кандыдаты Віталь Рымашэўскі разам са сваімі паплечнікамі 12 лістапада правёў прэс-канферэнцыю, на якой была дадзена бягучая ацэнка выбарчаму працэсу. “Мы не будзем загульвацца ў гульні рэжыма пад назвай “дэмакратычныя выбары”, -- заявіў Віталь Рымашэўскі, адзначыўшы, што для яго каманды выбары свабоднымі і справядлівымі не з’яўляюцца.

“Мы не маем доступу да сродкаў масавай інфармацыі. Нашу партыю не зарэгістравалі, таму мы не маем права вылучаць назіральнікаў. На сяброў нашай ініцыяіыўнай групы ў рэгіёнах аказваецца ціск”, -- канстатаваў сустаршыня БХД . На яго думку, лепшае выйсце з сітуацыі – “скарыстаць выбарчую кампанію як сродак дапамогі людзям, што пакутуюць ад карупцыі”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

На фота: Вячаслаў Шэлег, Віталь Рымашэўскі, Георгій Дзмітрук падчас прэс-канферэнцыі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства