viasna on patreon

Акадэмія Навук ў Аршанскім раёне?

2010 2010-11-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pracounik-navuki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аналіз складу ўчастковых камісій у Аршанскім раёне сведчыць, што найбольшае прадстаўніцтва ва ўчастковых камісіях мае Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз жанчын". Яго вылучэнцы ўвайшлі у склад 38 камісіяў з 43-х наяўных. Рэспубліканскае аб'яднанне ветэранаў прадстаўлена сваімі сябрамі ў 35 камісіях, прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу - у 34-х.

Старонняму чалавеку можа здацца, што на палях Аршанскага раёна размяшчаецца Акадэмія Навук. Такую выснову можна зрабіць зыходзячы з таго, што аж 28 членаў камісій вылучаны прафсаюзам работнікаў навукі.

Толькі пятае месца з 27 вылучэнцамі займае БРСМ. І ўжо зусім сціплыя паказчыкі ў "Белай Русі" - ад гэтай арганізацыі ва ўчастковых камісіях будуць працаваць 18 чалавек.

З апазіцыйных структур у складзе ўчастковых камісій прысутнічаюць толькі 2 прадстаўніка партыі "Справядлівы свет".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства