Орша: Кіраваць - кіраўнікам
Днямі ў Оршы адбыліся арганізацыйныя паседжанні ўчастковых камісій. Практычна ўсе з іх праходзілі па адным і тым жа сцэнары.
Адкрываў паседжанне кожнай з камісій прадстаўнік гарвыканкама, які прапаноўваў адразу кандыдатуры старшыні, намесніка старшыні і сакратара. Гэтыя кандыдатуры і зацвярджаліся, у асноўным, без абмеркавання. Як правіла, кіраўнікамі камісій абіраліся тыя ж людзі, што і на апошніх выбарах у мясцовыя Саветы. Сярод іх шмат дырэктароў школ, кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў.
У горадзе Орша у складзе камісій 8 прадстаўнікоў апазіцыі - 7 ад партыі «Справядлівы свет» і 1 ад АГП. Усе яны пацвярджаюць, што іх запрасілі на арганізацыйныя паседжанні, але ніхто з іх у склад кіраўніцтва камісій не быў абраны.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"