viasna on patreon

Гомельская вобласць: Большасць забракаваных подпісаў - у Кастусёва, Уса і Міхалевіча

2010 2010-11-12T13:55:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomelskajavoblasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 лістапада адбылося паседжанне Гомельскай абласной камісіі па выбарах прэзідэнта, падчас якога былі падведзены вынікі збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Як паведаміў праваабаронца Анатоль Паплаўны, што ў якасці назіральніка патрапіў на паседжанне, больш за ўсё несапраўдных подпісаў выяўлена ў ініцыятыўных груп Рыгора Кастусёва, Дзмітрыя Уса і Алеся Міхалевіча.

Па словах А.Паплаўнага, у Гомельскай вобласці збіралі подпісы 10 ініцыятыўных груп, але толькі за А.Лукашэнку подпісы збіраліся ва ўсіх 21-м раёне Гомельшчыны і чатырох раёнах абласнога цэнтра.

Вынікі праверкі подпісаў наступныя:  

Аляксандр Лукашэнка – 160 105 подпісаў сапраўдныя, 248 несапраўдныя (0,1%).

Рыгор Кастусёў – 4 032 подпісы сапраўдныя, 1 292 – несапраўдныя (24,2%).

Алесь Міхалевіч – 9 354 подпісы сапраўдныя, 1 858 – несапраўдныя (16,5%).

Яраслаў Раманчук – 7 608 подпісаў сапраўдныя, 432 – несапраўдныя (5,3%).

Уладзімір Някляеў – 24 838 подпісаў сапраўдныя, 965 – несапраўдныя (3,7%).

Віталь Рымашэўскі – 10 162 подпісы сапраўдныя, 1 139 – несапраўдныя (10,1%).

Мікалай Статкевіч – 7 261 подпіс сапраўдны, 410 – несапраўдныя (5,3%).

Андрэй Саннікаў – 12 009 подпісаў сапраўдныя, 594 – несапраўдныя (4,7%).

Віктар Цярэшчанка – 17 599 подпісаў сапраўдныя, 1 559 – несапраўдныя (8,1%).

Дзмітры Ус – 2 679 подпісаў сапраўдныя, 695 – несапраўдныя (20,5%).

Па інфармацыі абласнога выбаркаму, у адным з райцэнтраў было выяўлена, што подпісы за Цярэшчанку з'яўляюцца копіямі подпісаў за Рымашэўскага. Натуральна, гэтыя подпісы Цярэшчанку не залічылі. Жлобінская раённая камісія прызнала несапраўднымі 17,8% подпісаў, сабраных у раёне за Рыгора Кастусёва, таму ўсе 994 подпісы былі забракаваны. Аналагічная сітуацыя з подпісамі за Рымашэўскага ў Калінкавічах і Рэчыцы, а таксама з подпісамі за Міхалевіча ў Жлобіне і Лельчыцах.

Гомельская абласная камісія назвала асноўныя прычыны, па якіх забракавала шмат подпісаў: не заўсёды правільна было ўказана месца жыхарства, подпісы збіраліся не сябрамі ініцыятыўных груп, бывала, выбаршчыкі падпісваліся адзін за аднаго.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства