viasna on patreon

Смаргонь: Спіс дазволеных для выбарчых мерапрыемстваў месцаў вельмі абмежаваны

2010 2010-11-12T10:34:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smargon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Смаргонскі выканкам па ўзгадненні з тэрытарыяльнай камісіяй вызначыў месцы, дзе можна агітаваць, ладзіць сустрэчы з кандыдатамі, праводзіць мітынгі і пікеты.

У самім горадзе для арганізацыі сустрэчаў з кандыдатамі дазволены толькі СШ №6, СШ №7 і Дом Культуры. Па меркаванні мясцовага актывіста Уладзя Шульжыцкага, гэты спіс значна абмежаваны. Гэта не адзіныя ў горадзе прыгодныя для масавых мерапрыемстваў установы. Напрыклад, сустрэчы з кандыдатамі можна было б таксама арганізоўваць у актавых залях буйных прадпрыемстваў – “Смаргонскага агрэгатнага завода” і “Сморгонскага завода аптычнага станкабудавання”, куды працаўнікам зручна было б прыйсці напрыканцы працоўнага дня.

Для пікетаў і мітынгаў адведзена толькі адно месца – амфітэатр гарадскога парка. Але амфітэатр – месца нешматлюднае, непрахадное, да таго ж цяжка ўявіць сабе выбаршчыкаў, якія ў халодны час прыйдуць туды пасядзець і паслухаць.

У горадзе ёсць значна больш удалыя месцы для пікетаў - напрыклад, пляцоўка каля гастранома “Юбілейны”, якая знаходзіцца ў цэнтры горада.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства