Салігорск: Ці знойдзецца на гэты раз крэсла для назіральніка?
Салігорскі выканкам апублікаваў рашэнне "Аб утварэнні участковых камісій па выбарах". Аснову практычна кожнай участковай камісіі складаюць працаўнікі аднаго прадпрыемства альбо ўстановы, вылучаныя рознымі шляхамі, а старшынёю камісіі звычайна з'яўляецца іх непасрэдны начальнік па працы. У прыватнасці, дырэктар СШ №9 Галіна Шаўчэнка, вылучаная ад Салігорскага раённага грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", уваходзіць у склад камісіі на ўчастку №1. У складзе камісіі знаходзяцца, адпаведна, супрацоўнікі дзявятай школы, вылучаныя і праз збор подпісаў, і ад працоўнага калектыву школы, і ад грамадскіх аб'яднанняў.
Многія сябры новаствораных участковых камісій ужо іх узначальвалі ў 2006-м годзе і траплялі ў поле зроку праваабаронцаў. Дырэктар СШ №11 Уладзімір Каштальян, напрыклад, быў старшынёю камісіі на ўчастку, які месціўся ў будынку школы. Для назіральніка ад БХК тады ва ўстанове адукацыі не знайшлося крэсла, і гэта стала тлумачэннем адмовы ў акрэдытацыі. Спіс чальцоў "з досведам працы ў камісіях" вельмі доўгі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”