viasna on patreon

Брэст: Мытня рыхтуецца да выбараў

2010 2010-11-11T11:18:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bresckajamytnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
В административном здании Брестской таможни создан “Уголок избирателя”

В административном здании Брестской таможни создан “Уголок избирателя”

У адміністрацыйным будынку Брэсцкай мытні створаны "Куток выбаршчыка", дзе размешчана тэматычная літаратура на тэму маючых адбыцца выбараў (у асноўным гэта афіцыйная інфармацыя і дакументы Цэнтрвыбаркама), а таксама звесткі пра склад участковых камісій і месцазнаходжанні выбарчых участкаў.

Тут жа ўстаноўлена кампутарная тэхніка з доступам у Інтэрнэт, што, на думку кіраўніцтва мытні, дапаможа супрацоўнікам лепш арыентавацца ў перадвыбарнай сітуацыі.

Зрэшты, клопат аб тым, як правільна рэалізаваць сваё выбарчае права і адукоўваць мытнікаў у пытаннях, якія тычацца выбарнай тэматыкі, узялі на сябе прадстаўнікі пярвічнай арганізацыі БРСМ, якія не хаваюць сваіх сімпатый да дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Як растлумачылі ў прэс-службе Брэсцкай мытні, сябры гэтай грамадскай арганізацыі "тлумачаць моладзі значэнне ўдзелу ў выбарнай кампаніі, у грамадска-палітычным жыцці краіны, заклікаюць выказаць асабістую пазіцыю і адчуць, наколькі важная роля маладога пакалення ў сучасным грамадстве". Ці будзе у "кутку выбаршчыка" прысутнічаць у вольным доступе агітацыйная літаратура ўсіх без выключэння зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты, у прэс-службе адказаць не здолелі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства