viasna on patreon

Баранавічы: Як і раней, дзейнічае прынцып “начальнік - падначаленыя”

2010 2010-11-10T12:06:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/subardynacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ніякіх рэальных зменаў у арганізацыі і правядзенні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 года не будзе. Да такой высновы прыйшлі баранавіцкія праваабаронцы і сябры ініцыятыўных групаў кандыдатаў у прэзідэнты, прааналізаваўшы спісы 66 участковых выбарчых камісій.

У Баранавічах з 780 сябраў участковых камісій толькі 5 прадстаўнікоў ад дэмакратычных партый (“Справядлівы свет” і БСДП “Грамада”) і арганізацый  трапілі ў выбарчыя камісіі.

Прааналізаваныя спісы ўчастковых камісій складзены, як і раней, па прынцыпу “начальнік – падначаленыя”. Зразумела, што пры такіх умовах цяжка разлічваць на аб’ектыўны і справядлівы падлік галасоў выбаршчыкаў. Адразу кідаецца ў вочы і тое, што спісы ўчастковых камісій створаны на базе пэўнага прадпрыемства ці навучальнай установы, дзе старшынёй камісіі абраны дырэктар завода ці школы, або іх намеснікі, а сябры камісіі – іх падначаленыя. Пры гэтым у камісіях прадстаўлены  толькі прадзяржаўныя палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі – КПБ, “Белая Русь”, Беларускі саюз жанчын, БРСМ, Чырвоны крыж, ветэранская арганізацыя і г.д.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства