viasna on patreon

Віцебскія райсуды не задаволілі скаргі “Справядлівага свету”

2010 2010-11-10T09:57:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sm_img.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суды  Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў адхілілі скаргі на неўключэнне 17-ці сябраў партыі “Справядлівы свет” ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Падчас пасяджэння ў Кастрычніцкім райсудзе прадстаўніца раённай адміністрацыі Святлана Антошына заявіла, што ўсіх 8 сябраў  “Справядлівага сьвету” не ўключылі  ў камісіі па той прычыне, што “яны ўхіляліся ад працы ў камісіях раней”. Маўляў, яны адмаўляліся дзяжурыць на ўчастках і ўвогуле дрэнна выконвалі свае абавязкі.

Старшыня абласной партыйнай арганізацыі Анатоль Родзік лічыць гэты аргумент беспадстаўным, бо і на мінулых мясцовых выбарах партыйцаў “Справядлівага свету” ў камісіі не ўключалі. Толькі адзіны прадстаўнік партыі, старшыня абласной арганізацыі Мікалай Селівашка ўжо другі раз запар уключаны ў абласную выбарчую камісію, але яго праца ні разу не выклікала нараканняў.

Суддзя Натальля Фількевіч пастанавіла, што ўчастковыя камісіі сфармаваны належным чынам, і што 8 сябраў “Справядлівага сьвету” не ўключаны туды на законных падставах.

На судовым працэсе не дазволілі выступіць ні намесніку старшыні партыйнай арганізацыі Анатолю Родзіку, якога дэлегавала ў суд партыйнае кіраўніцтва, ні праваабаронцу Паўлу Левінаву ў якасці прадстаўніка грамадскасці.

Паўла Левінава і Анатоля Родзіка не дапусціла да ўдзелу ў працэсе і суддзя Першамайскага райсуду Алена Шарэц. У знак пратэсту яны пакінулі залу пасяджэнняў. Судовае рашэнне было прынята ў іх адсутнасць і палягала ў тым, што 9 сябраў “Справядлівага свету” не ўключаны ў камісіі на законных падставах.

Такім чынам, ва ўчастковыя камісіі абласнога цэнтру не трапіў ніводзін прадстаўнік апазіцыйных партый, хаця вылучаліся туды і сябры АГП, і сябры Партыі БНФ, і сябры партыі левых “Справядлівы свет”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства