П.Сапелка: Нельга забываць пра справу Аўтуховіча-Асіпенкі
Адвакат Павел Сапелка лічыць, што вызваленне Асіпенкі надае аптымізму і адносна магчымасцяў датэрміновага вызвалення Мікалая Аўтуховіча.
Аднак гэта будзе магчыма толькі ў тым выпадку, калі пэўныя дзеянні прадпрымуць грамадскія інстытуты:
– Я спадзяюся на тое, што Мікалай не будзе адбываць увесь тэрмін, якія яму вызначыў суд. Але для гэтага, мне здаецца, грамадскія інстытуты павінны зрабіць пэўныя высілкі і паказаць уладзе, што не ўсе згодныя з прысудам, які быў вынесены Мікалаю Аўтуховічу. Трэба не забываць, што Мікалай асуджаны, што зараз адбывае тэрмін пакарання. Магчыма з-за таго, што сёння ёсць больш важныя падзеі, справа Мікалая Аўтуховіча пачала крыху забывацца.
Павел Сапелка пры гэтым адзначае, што шэраг прадстаўнікоў дзяржаў Еўрапейскага саюза працягваюць выказваць зацікаўленасць да справы Мікалая Аўтуховіча і пэўныя дзеянні па яго вызваленні прадпрымаюцца.