ЦВК: 10 прэтэндэнтаў у кандыдаты адолелі 100-тысячны бар’ер
10 з 11 патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі прадставілі ў выбарчыя камісіі неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч якасных подпісаў.
Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Толькі прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Правальскі не справіўся з заданнем — ён не прадставіў нават адну тысячу арыгінальных подпісаў у сваю падтрымку.
Найбольшую колькасьць якасных подпісаў аказалася ў Аляксандра Лукашэнкі — 1 мільён 110 тысяч 291 подпіс, найменшая — у Рыгора Кастусёва — 101 001 подпіс.
Такім чынам, па выніках праверкі сабраных подпісаў у прэзідэнцкай кампаніі працягваюць ўдзельнічаць:
— намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў;
— дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка;
— кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч;
— лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў;
— намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук;
— сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі;
— лідэр кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў;
— лідэр аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч;
— эканаміст Віктар Цярэшчанка;
— дырэктар ТДА «Трывіум» Дзмітрый Ус.
Па 13 лістапада ўключна прэтэндэнты мусяць падаць у ЦВК заяву аб сваёй згодзе балатавацца на найвышэйшую пасаду, дэклярацыі аб прыбытку і маёмасці ды іншыя дакументы.
Рэгістрацыя кандыдатаў плануецца на 18 лістапада.
Выбары пройдуць 19 снежня.