viasna on patreon

Ветка: Тыя ж людзі ў тых жа камісіях

2010 2010-11-09T10:03:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grupy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амаль не пацярпеў зменаў склад участковых выбарчых камісій у Ветцы з мінулых выбараў: тыя ж прозвішчы, тыя ж чыноўнікі, якія выступаюць ад імя грамадскасці. Напрыклад, створана УВК у Доме састарэлых і інвалідаў «Шубіна», у складзе якой і дырэктар гэтай установы Анатоль Мятліцкі. Ён, дарэчы, дэпутат раённага савета, і на мінулых выбарах у мясцовыя саветы састарэлыя і інваліды пры 100% яўцы прагаласавалі 100% - «за» дырэктара ўстановы (http://gv-smi.gomel-region.by/ru/numbers/?art_id=926)

Наогул склад гэтай камісіі з мінулых выбараў змяніўся на аднаго чалавека, як і склад УВК Кастрычніцкага участка №11 ў Ветцы, і УВК Піянерскага участка №12. Ад грамадзян шляхам падачы заявы вылучаны ў УВК №12 начальнік аддзелу архітэктуры і будаўніцтва, ЖКГ і па праблемах ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС Ігар Католікаў.

Абсалютна нязменным застаўся склад участковай камісіі Пралетарскага ўчастка №13, і на двух членаў змяніўся склад УВК №14 Першамайскага ўчастка для галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства