viasna on patreon

Віцебск: Журналіста не запрашаюць на паседжанні раённых выбарчых камісій

2010 2010-11-09T13:25:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svetik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Сьвецік

Леанід Сьвецік

Леанід Свецік, які зарэгістраваўся ў трох раённых выбарчых камісій як незалежны журналіст, вымушаны пісаць скаргі: ён прапусціў па тры пасяджэнні ў камісіях Першамайскага і Чыгуначнага раёну, бо яго туды не запрасілі.

Наконт працы пры  камісіі Кастрычніцкага раёна пытанняў не паўставала, адзначае Л.Свецік:

- Я зарэгістраваўся, пакінуў нумар тэлефона, і мяне папярэджвалі пра кожнае паседжанне. Такіх з дня маёй рэгістрацыі – з 29 кастрычніка – было тры. Значыць, столькі ж было і ў іншых раённых камісіях. Але запрасіць туды мяне чамусьці не палічылі патрэбным. Ніякай прычыны мне не выклалі ў Першамайскай раённай камісіі – проста не змаглі ці не захацелі патлумачыць, чаму так здарылася.

Леанід Свецік звярнуўся да старшыні Першамайскай раённай камісіі пісьмова – каб яму паведамілі таксама пісьмова пра прычыны прыхоўвання інфармацыі ад назіральнікаў. Іншай прычыны таго, каб яго не запрашаць на пасяджэнні, ён не бачыць. Такую самую заяву ён рыхтуе і ў Чыгуначную раённую выбарчую камісію.

- Я прапусціў вельмі важны этап працы камісій – калі правяраліся подпісы за вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду. Прычым з вынікамі гэтай працы мяне так і не азнаёмілі: калі я звярнуўся з такой просьбай ў камісію Першамайскага раёну, мне адмовілі, - сказаў Леанід Свецік.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства