viasna on patreon

Магілёў: Суд Ленінскага раёна не задаволіў скаргі дэмакратаў

2010 2010-11-09T12:13:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 лістапада ў судзе Ленінскага раёна г.Магілёва адбылося адразу тры судовыя паседжанні, на якіх разглядаліся пытанні неўключэння прадстаўнікоў апазіцыі ў склад участковых выбарчых камісій. Ва ўсіх трох выпадках скаргі дэмакратаў не былі задаволены. Суд палічыў, што рашэнні аб фарміраванні складу ўчастковых выбарчых камісіяй законныя, а крытэры, па якіх адбываўся адбор сябраў у склад участковых выбарчых камісій, суду непадсудныя. Судовыя рашэнні далейшаму абскарджванню не падлягаюць.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што рашэнні, прынятыя на судовых паседжаннях, абсалютна аднолькавыя, як напісаныя праз капірку.

“У судзе на наш запыт нам не прадаставілі дакументы аб вылучэнні ў склад участковых выбарчых камісій ужо ўключаных сябраў камісій, а гэта пратаколы аб вылучэнні і звесткі аб іх месцы працы, пасадзе і даце нараджэння. Асабістыя звесткі былі неабходны для таго, каб паказаць суду, што амаль ўсе сябры камісіі тым ці іншым чынам належаць да вертыкалі дзеючай улады. Фактычна суд пазбавіў нас сродкаў доказу нашых довадаў і парушыў права на справядлівы суд, не задаволіўшы маё хадатайніцтва. Таму даказаць альбо абвергнуць нашыя апасенні было немагчыма. Суд таксама адмовіў мне ў выкліку сведкі і парушыў яшчэ адну аснову судовай працэдуры”, - адзначае праваабаронца.

Неўключэнне ў склад камісіі апазіцыянераў было абумоўлена пераважна адсутнасцю вопыта працы ў камісіях такога кшталту, а таксама ўзростам некаторых прэтэндэнтаў.

“Мне стала вядома, што адной з сябраў камісіі 18 год, і тады я задаў рытарычнае пытанне суду, ці мае яна адпаведны вопыт працы ў гэтай камісіі? Акрамя гэтага я канстатаваў, што ў камісіі ўключаны выключна прыхільнікі аднаго прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта – Аляксандра Лукашэнкі, і не ўключаць апазіцыянераў у камісіі не было прычыны, бо не было конкурсу і па закону камісіі былі недафармаваныя да свайго максімума мінімум на тры чалавекі”.

Нагадаем, што ГА БНФ “Адраджэнне” абскарджвала неўключэнне ў склад участковых выбарчых камісій 30 сваіх актывістаў, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” – 19 і Магілёўскі праваабарончы цэнтр 8 сваіх прадстаўнікоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства