viasna on patreon

Слонім: “Прайшлі” ўсе, хто здаваў подпісы

2010 2010-11-09T11:33:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

8 лістапада адбылося паседжанне Слонімскай раённай выбарчай камісіі, на якім былі падведзены і агучаны вынікі праверкі подпісаў.  На паседжанне быў дапушчаны назіральнік Іван Шэга (на здымку).

За Рыгора Кастусёва з 800 пададзеных подпісаў пасля праверак засталося 717, за Алеся Міхалевіча з 400 – засталося 373, за Уладзіміра Някляева з 1726 засталося – 1633, за Віталя Рымашэўскага з 3206 засталося – 3087, за Яраслава Раманчука з 1114 засталося – 1084, за Андрэя Саннікава з 781 подпісі засталіся 756, за Мікалая Статкевіча з 14 сабраных подпісаў вернымі аказаліся толькі 11. А вось за Аляксандра Лукашэнку былі пададзены 5669 подпісаў, з іх толькі 5 аказаліся несапраўднымі. 

Такім чынам, Слонімская раённая камісія не забракавала цалкам подпісы ніводнага з прэтэндэнтаў у кандыдаты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства