viasna on patreon

Мінск: Зялёнае святло ўсім прэтэндэнтам у кандыдаты ў прэзідэнты?

2010 2010-11-09T11:11:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sviackaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па выніках рашэнняў тэрытарыяльных выбарчых камісій Цэнтральнага, Кастрычніцкага, Фрунзенскага, Завадскога, Ленінскага раёнаў сталіцы ўсе " застаўшыяся ў жывых" жадаючыя паўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы атрымалі афіцыйнае права ў ёй удзельнічаць.

Толькі Партызанская тэрытарыяльная раённая выбарчая камісія выставіла "шлагбаўм" аднаму з прэтэндэнтаў на ўдзел у гэтай гонцы Віктару Цярэшчанку - занадта шмат апынулася несапраўдных подпісаў, сабраных за яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты.

Паседжанне гэтай камісіі праходзіла ў пятніцу. Паседжанні асобных тэрытарыяльных камісій павінны былі праходзіць у суботу, і тут, раптам, яны былі перанесеныя на панядзелак.

Назіральнік Валянціна Свяцкая лічыць, што тут ўзнікае некалькі пытанняў:

"Трэба сказаць, што Віктар Цярэшчанка "пагарэў" на тым, што ў спісах подпісаў, сабраных за яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты, былі запісаны асабістыя нумары ваеннаслужачых, замест таго, каб запісваць або нумар ваеннага білета, або нумар пашпарта. Партызанскі раён далёка не самы насычаны па знаходжанню там воінскіх частак. Фору яму могуць спакойна даць іншыя раёны сталіцы, аднак там Цярэшчанка быў зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты без асобых праблем.

Узнікае яшчэ адно пытанне. Сябра Мінскай гарадской выбарчай камісіі Галіна Сямдзянава нейкі час таму пад'язджала ў Кастрычніцкую тэрытарыяльную выбарчую камісію, дзе ёй сказалі, што ў Дзмітрыя Уса, які прэтэндуе на ўдзел у гэтай прэзідэнцкай гонцы, налічваецца каля 600 сумніўных подпісаў. Па выніках паседжання гэтай камісіі выявіліся толькі ... 31 несапраўдны подпіс.

Калі коратка падводзіць папярэднія вынікі збору подпісаў па Мінску, то тут ужо даўно намеціліся відавочныя лідэры - Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў і Яраслаў Раманчук. Яны лідзіруюць і па колькасці сабраных подпісаў і па найменшай колькасці браку гэтых самых подпісаў ".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства