viasna on patreon

Віцебск: Кіраўніцтва тэрытарыяльнай камісіі дэлегавана на Усебеларускі сход

2010 2010-11-08T19:32:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-pasedzanne-podpisy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння прайшлі паседжанні выбарчых камісій па выбарах кіраўніка дзяржавы Кастрычніцкага, Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў г. Віцебска. Павестка была адна - падвядзенне і зацвярджэнне сябрамі камісій вынікаў праверкі дакладнасці подпісаў.

На паседжанні тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Кастрычніцкага раёна была агучана колькасць  подпісаў, якія былі прызнаныя камісіяй сапраўднымі. Так, за кандыдата ў кандыдаты Віктара Цярэшчанка прызнаныя сапраўднымі 1534 подпісаў, Яраслава Раманчука - 1515, Аляксанжра Лукашэнку -18610, Мікалая Статкевіча - 5394,  Андрэя Саннікава - 833,  Рыгора Кастусёва -3723,Віталя  Рамашэўскага - 1965, Алеся Міхалевіча - 2049,Уладзімера Някляева - 4761, Зміцера Уса - 5315. Усе прадстаўленыя подпісы Уладзімера Правальскага камісія палічыла несапраўднымі. Асноўнымі агрэхамі пры зборы подпісаў былі названыя: подпісы ставіліся за падпісантаў іншыя людзі, памылкі і / ці няпоўныя / недакладныя дадзеныя аб выбаршчыках. Найменшая колькасць памылак пры зборы подпісаў дапушчана ініцыятыўнай групай Лукашэнкі А.Р. -0,2%, Найбольшая групай Правальскага - 33,5%.

У ТВК Кастрычніцкага раёна г. Віцебска паступіла 36 заяў ад 45 грамадзян (некалькі калектыўных) у якіх яны пацвярджалі факты фальсіфікацый або падману з боку сябраў ініцыятыўных груп. Нейкі жыхар абласнога цэнтра Швэйба С.А., у сваёй заяве адмаўляў факт добраахвотнага ўдзелу ў ініцыятыўнай групе Зміцера Уса.

На паседжанні выбарчай камісіі прагучала віншаванне ў дачыненні да трох сябраў камісіі: Канявалава М.М, - старшыні камісіі, Арэхва В. І. - намесніка старшыні камісіі і Мянчэні І. Б. - сакратара камісіі, якія ў ліку 110 прадстаўнікоў Віцебскай вобласці выбраны дэлегатамі на 4-ы Усебеларускі сход.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
 
На здымку: ТВК Кастрычніцкага раёна г. Віцебска за працай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства