viasna on patreon

Жодзіна: Подпісы за Кастусёва і Статкевіча прызнаны несапраўднымі

2010 2010-11-08T18:49:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sbor-podpisey-glavnaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 лістапада адбылося паседжанне Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі, на якім былі падведзены і агучаныя вынікі праверкі подпісаў.

На паседжанні выявілася, што другая праверка подпісаў за Цярэшчанку выбракавала 12 з 194 адабраных дадаткова подпісаў. Канчаткова за гэтага прэтэндэнта Жодзінскім гарвыбаркамам прызнана сапраўднымі 1240 подпісаў.

За Статкевіча другім разам правяралася 59 подпісаў. З іх прызнана несапраўднымі 6 (10,2 %) і агулам пасля двух праверкак несапраўднымі былі прызнаныя 22 подпісы, што склала 15,83% ад агульнай колькасці правераных.

З 158 подпісаў, здадзеных за Кастусёва, у выніку двух праверак было прызнана несапраўднымі 17 подпісаў (12 і 5 адпаведна), што склала 30,4% ад 56 подпісаў, абраных у выніку двух праверак.

У выніку подпісы за Р.Кастусёва і М.Статкевіча цалкам прызнаныя несапраўднымі Жодзінскай гарадской камісіяй.

Зусім не было выяўлена несапраўдных подпісаў у А.Саннікава і В.Рымашэўскага.

Па 2 несапраўдных подпісы выяўлена ў А.Лукашэнкі, А.Міхалевіча і Я.Раманчука: 6192, 1293 і 746 подпісаў канчаткова залічаныя адпаведна за кожнага з гэтых прэтэндэнтаў.

У Някляева было забракавана 10 подпісаў з 443, вылучаных на пачатковую праверку. У выніку канчатковая лічба сабраных подпісаў у Жодзіне за гэтага прэтэндэнта склала 2204 подпісы.

Такім чынам, у Жодзіне канчаткова залічанымі прызнаныя подпісы за А.Лукашэнку (6192), У.Някляева (2204), А.Міхалевіча (1293), В.Цярэшчанку (1240), Я.Раманчука (746), А.Саннікава (700), В.Рымашэўскага (131).

Подпісы, здадзеныя за Р.Кастусёва (158) і М.Статкевіча (395) у ходзе 2-х праверак у выніку не былі прызнаныя сапраўднымі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства