viasna on patreon

Подпісы за Правальскага ў Віцебску забракавалі

2010 2010-11-08T17:54:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-pravalski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Правальскі

Уладзімір Правальскі

Пра гэта паведаміў Леанід Свецік – назіральнік у Першамайскай і Кастрычніцкай раённых выбарчых камісій. Сам патэнцыйны кандыдат гэтая звесткі не каментуе – кажа, што чакае канчатковага рашэння ад ЦВК

Паводле Леаніда Свеціка, на пасяджэнні ў Кастрычніцкай раённай камісіі было сказана, што праверка подпісаў за вылучэнне Уладзіміра Правальскага праводзілася двойчы. Пасля таго, як былі выяўлены памылкі і недакладнасці ў першы раз, калі камісія аналізавала 8 падпісных аркушаў, праверылі яшчэ 6. Усяго было праверана 194 подпісы,  і з іх 33, 5 % прызналі несапраўднымі, што і стала падставай для “адбракоўкі” усіх астатніх.

У Першамайскай выбарчай камісіі канкрэтных лічбаў не назвалі, кажа Л.Свецік:

-- Па-першае, мяне не запрасілі на пасяджэнне, хаця я зарэгістраваны ў камісіі як назіральнік. Па-другое, абмежаваліся толькі адказам, што “Правальскі не прайшоў”.

У Першамайскую выбарчую камісію ініцыятыўная група Уладзіміра Правальскага здала  найбольшую колькасць подпісаў – каля 108 тысяч. Нагадаем, што подпісы за яго вылучэнне зьбіраліся амаль выключна ў Віцебску.

Уладзімер Правальскі гаворыць, што каментаваць сітуацыю пакуль ня можа – чакае афіцыйнага рашэння ЦВК. Прычым рашэння аргументаванага – калі яго не зарэгіструюць кандыдатам, У.Правальскі гатовы звярнуцца ў суд, каб аспрэчыць задакументаваныя аргументы Цэнтрвыбаркаму.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства