viasna on patreon

Прэтэндэнты ў кандыдаты не панеслі сур'ёзных страт пасля праверкі падпісных лістоў у Аршанскіх камісіях

2010 2010-11-08T17:44:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vorsha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нязначная колькасць подпісаў была прызнана несапраўднымі ў ходзе праверкі падпісных лістоў у Аршанскай гарадской і Аршанскай раённай камісіях.

На паседжанні раённай камісіі, якое адбылося 7 лістапада, практычна ўсе подпісы, пададзеныя за прэтэндэнтаў, былі прызнаныя сапраўднымі. Ні ў аднаго з патэнцыйных кандыдатаў "брак" не перавысіў 1-2 подпісаў.

Прынцыпова сітуацыя не адрознівалася і на паседжанні гарадской камісіі. Тут найбольшыя страты ў Мікалая Статкевіча, але яны складаюць усяго 0,5% ад агульнай колькасці здадзеных подпісаў.

Адзіны казус меў месца быць з подпісамі ў падтрымку Змітра Уса. Гарадская камісія не далічылася больш за 600 подпісаў аршанцаў за яго кандыдатуру. Аднак пасля таго як па патрабаванню сябраў ініцыятыўнай групы Уса Мікалая Захарава і Наталлі Арцёменка подпісы былі пералічаныя, камісія прызнала сваю памылку і ўнесла змяненне ў раней агучаныя дадзеныя па колькасці прынятых подпісаў.

У адпаведнасці з заканадаўствам, да 13 лістапада подпісы могуць дадаткова правяраць абласныя і Мінская гарадская камісіі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства