viasna on patreon

Гродна: Дэмакратычныя партыі абскарджваюць у судах неўключэнне сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі

2010 2010-11-08T14:31:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гродзенскія партыйныя структуры падалі ў суды скаргі, у якіх аспрэчваюць рашэнні адміністрацый, паводле якіх іх прадстаўнікі не былі ўключаныя ў склад участковых выбарчых камісій.  

Гродзенская абласная арганізацыя Партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада падала 8 скаргаў: 1 – у суд Мастоўскага раёна, 1 – у суд Свіслацкага раёна, 6 – у суды Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гродна. З 28 чалавек, якіх гэтая партыя вылучала па вобласці, у склад камісій патрапіла толькі 5. Ужо вядома, што разгляд скаргі ў Свіслацкім раённым судзе адбудзецца 10 лістапада.

Гарадская арганізацыя Партыі БНФ накіравала 5 скаргаў у гродзенскія суды. Нагадаем, што аніводны з 18 вылучаных прадстаўнікоў гэтай партыі ў Гродне ў склад участковых камісій не патрапіў.

Гродзенская арганізацыя АГП падала тры калектыўныя скаргі – у суды Астравецкага раёну, а таксама Ленінскага і Кастрычніцкага раёну Гродна. З гэтай партыі ў склад участковых камісій былі уключаны толькі 2 прадстаўнікі з 21 вылучанага па Ленінскім раёне і 1 з 14 па Кастрычніцкім. Вылучаныя 25 прадстаўнікоў па Астравецкім раёне былі цалкам праігнараваныя.

Скаргі ў суд накіравала таксама абласная арганізацыя Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”. Ад гэтай структуры ў камісіі патрапілі толькі 3 чалавекі па Гродна і 2 па Лідскім раёне. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства