Узровень свабоды слова ў Беларусі застаецца надзвычай нізкім
Пра тое сведчыць рэйтынг свабоды прэсы
2010, які апублікавала міжнародная недзяржаўная арганізацыя “Рэпарцёры
без межаў”, якая выступае за свабоду слова ва ўсім свеце і змагаецца за
вызваленне журналістаў, якія сталі вязнямі праз сваю прафесійную
дзейнасць.
Права чалавека свабодна выражаць свае думкі ўзгадваецца ў арт. 19
Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, арт. 10 Еўрапейскай канвенцыі аб
абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў і інш. У Беларусі “свабода
меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выражэнне” гарантуецца арт. 33
Канстытуцыі. Аднак рэчаіснасць не адпавядае найвышэйшаму закону
дзяржавы.
Узровень свабоды прэсы ў краіне на працягу многіх гадоў застаецца
вельмі нізкім. Часовая лібералізацыя ў 2009 годзе не дала плённых
вынікаў, а перад выбарамі 2010 ціск на СМІ толькі ўзмацніўся. “Рэпарцёры
без межаў” традыцыйна занепакоеныя абмежаваннем свабоды слова ў
Беларусі. Паводле рэйтынгу свабоды прэсы 2010
Беларусь набрала 57 пунктаў і знаходзіцца на 154 месцы сярод 178 краін.
У суседніх дзяржавах сітуацыя са свабодай СМІ значна лепшая. На старонцы
Freedom House – незалежнай арганізацыі, якая садзейнічае пашырэнню
свабоды ва ўсім свеце – добра апісаная сітуацыя ў краіне: “нягледзячы на
канстытуцыйныя палажэнні аб свабодзе СМІ, крытыка прэзідэнта і ўраду
лічыцца крымінальным злачынствам, “няправільныя” перакананні могуць
прывесці да турэмнага зняволення ці да атрымання вялікіх штрафаў. Суддзі
і міліцыя выкарыстоўваюць палітызываныя рашэнні для пераследу
незалежнай прэсы на працягу года. Новы драконаўскі закон аб СМІ, прыняты
ў лютым 2009 года, прымушае ўсе сродкі масавай інфармацыі рэгістравацца
ў Міністэрстве інфармацыі. Ураду стала прасцей адмаўляць у акрэдытацыі
журналістам.”