Бяроза: Улёткі пра байкот аказаліся ў ідэолагаў
https://spring96.org/be/news/37394
2010
2010-11-07T18:04:19+0200
2010-11-07T18:04:19+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bajkot.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Амаль 5 тысяч улётак з заклікам да байкоту прэзідэнцкіх выбараў былі канфіскаваны супрацоўнікамі Бярозаўскага РАУС у Андрэя Кавалевіча, сына кіраўніцы раённай суполкай КХП БНФ Галіны Кавалевіч. Гэта адбылося, калі сын з маці ішлі па вуліцы па дарозе дадому. На вуліцы Альшэўскага да іх пад’ехала міліцэйская аўтамашына, з якой выйшлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі і прапанавалі Андрэю Кавалевічу праехаць разам з імі. У аддзяленні ў актывіста быў канфіскаваны пакет з улёткамі, якія былі без выходных дадзеных. Быў складзены адпаведны пратакол.
Як стала вядома пазней, супрацоўнікі міліцыі перадалі пакет з улёткамі ў ідэалагічную службу Бярозаўскага райвыканкама.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”