viasna on patreon

На мяжы зноў асабістыя дагляды

2010 2010-11-05T15:28:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodnachygunachnyvakzal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У ноч з 4 на 5 лістапада на гарадзенскай мытні чыгуначнага вакзалу, падчас пашпартнага кантролю, апаратура памежнікаў зрэагавала на дакументы праваабаронцаў Віктара Сазонава і  Уладзіміра Хільмановіча.

Пасля гэтага памежнікі забралі іх пашпарты, адвялі ўбок і доўга з кімсьці кансультаваліся. Затым выклікалі мытную службу, якая запатрабавала ад праваабаронцаў, каб тыя запоўнілі дэкларацыі. Пасля супрацоўнікі мытні правялі дагляд, пільна спраўдзіўшы рэчы і грошы, запісаныя ў дэкларацыі з тым, што было ў наяўнасці.

Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч звязваюць такую ўвагу да іх з боку памежных службаў з сваёй дзейнасцю падчас прэзідэнцкіх выбараў. Праваабаронцы кажуць, што іх ставяць на кантроль на мяжы на кожных выбарах і гэтыя выбары, як бы ўлады не стараліся паказаць іх больш ліберальнымі, не сталі выключэннем. Калі тэхналогіі кантролю над актыўнымі грамадзянамі з боку ўладаў засталіся тыя ж, то і дасягненне канчатковага выніку будзе тым жа, і здзейсненае тымі ж метадамі. Яны, аднак, адзначаюць, што памежныя і мытныя службы, якія, па ўсёй верагоднасці, выконвалі загад іншых структур, паводзілі сябе досыць ветліва і карэктна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства