viasna on patreon

Жодзіна: Дадаткова будуць правярацца подпісы па вылучэнні Статкевіча, Кастусёва і Цярэшчанкі

2010 2010-11-05T13:34:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sbor-podpisey-glavnaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 лістапада адбылося паседжаньне Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі па праверцы подпісаў, здадзеных ініцыятыўнымі групамі 9 прэтэндэнтаў. На ім прысутнічаў назіральнік А.Лапіцкі.

Старшыня камісіі сп.Афанасенкаў прапанаваў сябрам камісіі дакласці аб зробленай працы, у выніку чаго высветлілася, што дадатковую праверку трэба праводзіць па вылучэнні Статкевіча, Кастусёва і Цярэшчанкі. За адзначаных прэтэндэнтаў былі адабраны дадатковыя 15% ад агульнай колькасці здадзеных подпісаў і размеркаваны паміж рознымі сябрамі камісіі для праверкі, якая павінна быць завершана да 7 лістапада, калі прызначана наступнае паседжанне гарвыбаркаму.

Нязначны працэнт несапраўдных подпісаў быў выяўлены практычна за кожнага з прэтэндэнтаў, акрамя А. Лукашэнкі, А.Саннікава, Я.Раманчука, В.Рымашэўскага.

З паведамленняў сябраў камісіі, якія правяралі подпісы па вылучэнні А.Лукашэнкі, было зразумела, што ніхто з іх не спрабаваў праверыць подпісы на прадмет выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры іх зборы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства