Катаваньні пад увагай праваабаронцаў
Група праваабаронцаў з
розных беларускіх праваабарончых арганізацый падрыхтавалі альтэрнатыўны даклад
ў Камітэт па катаваннях ААН. Даклад тычыцца абавязацельстваў Беларусі
згодна з Канвенцыяй ААН супраць катаваньняў і
іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відаў абыходжаньня і
пакараньня. Гэта першы альтэрнатыўны даклад па катаваньнях, які
будзе прадстаўлены ў ААН у снежні і ўжо вясной 2011 года разгледжаны ў камітэце
супраць катаванняў.
- “Дадзены даклад з'яўляецца
рэакцыяй праваабаронцаў на чацвёрты перыядычны даклад, прадстаўлены Беларуссю ў ААН за апошнія дзесяць
гадоў, і ахоплівае многія аспекты як правапрымяняльнай дзейнасьці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, так і
пракурорскага нагляду”, -
патлумачыла праваабаронца Эніра Браніцкая.
- “Наш даклад ўтрымлівае некаторую
аб'ектыўную крытыку дзяржавы, мэтай якой было ўсебакова паказаць наяўныя
праблемы, кшталту
неаб'ектыўнага расследаваньня
выпадкаў катаваньняў або
неналежных ўмоваў ўтрыманьня ў
пенітэнцыярных установах Беларусі. Аднак мы гатовыя сумесна з пракуратурай, МУС
і іншымі дзяржаўнымі органамі канструктыўна падыходзіць да вырашэньня гэтых праблем, як на заканадаўчым, так і на
правапрымяняльнай узроўні”,
паведаміў праваабаронца Сяргей Усцінаў.
Праваабаронцы лічаць, што менавіта сумесныя з уладамі дзеяньні дапамогуць выкараніць катаваньні ў Беларусі.