viasna on patreon

Менская пракуратура зачытала афіцыйнае абвінавачанне арыштаваным сябрам незарэгістраванай арганізацыі "Партнёрства"

2006 2006-03-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 сакавіка Цімафею Дранчуку, Міколу Астрэйку, Эніры Браніцкай і Аляксандру Шалайку прад'яўлена афіцыйнае абвінавачваньне па арт. 193. ч.2 (кіраўніцтва незарэгістраванай грамадзкім аб'яднаньнем). Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміла адвакат затрыманага Аляксандра Шалайкі Вера Страмкоўская.

22 лютага сяброў “Партнёрства” затрымалі па падазрэнні ў кіраванні арганізацыяй, якая парушае правы грамадзянаў. Супрацоўнікі КГБ зрабілі ператрусы ў кватэрах актывістаў і забралі ўсе носьбіты інфармацыі. Пазней кіраўнік КГБ назваў іх каардынатарамі правакацыяў, якія нібыта збіраліся рабіць апазіцыянеры падчас правядзення вулічных акцый 19 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства