viasna on patreon

Гомель: “Справядлівы свет” абскардзіць рашэнні выканкамаў аб утварэнні ўчастковых камісій

2010 2010-11-05T11:34:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uladzimer-siakerka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Сякерка

Уладзімір Сякерка

Гомельская абласная арганізацыя Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” намерана праз суд абскарджваць рашэнні выканкамаў аб утварэнні ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведаміў старшыня абласной арганізацыі партыі Уладзімір Сякерка. Па яго словах, жлобінскія актывісты партыі ўжо падалі ў суд пяць скаргаў на фармаванне камісій.

Партыя “Справядлівы свет” вылучала ў склад УВК у Гомельскай вобласці 91 чалавека - 82 па партыйных пратаколах і 9 шляхам падачы заявы грамадзянаў. Толькі 17 чалавек былі ўключаны ў склад камісій, пры гэтым не ўключылі нікога з тых, хто вылучаўся шляхам падачы заяў грамадзянаў. З 30 кандыдатур, прапанаваных для працы ў камісіях у Гомелі, былі ўключаны толькі 4 чалавекі.

Уладзімір Сякерка прыйшоў да высновы, што этап фармавання УВК прайшоў фармальна і не галосна. З 20 чалавек, вылучаных у камісіі ў Чыгуначным раёне абласнога цэнтра, не ўключылі ніводнага.

“Пры гэтым паседжанне па ўтварэнні камісіі праводзілася таемна. Мы накіравалі лісты ва ўсе чатыры раённыя адміністрацыі горада аб тым, каб нас запрасілі на паседжанні выканкамаў. Тры адміністрацыі запрасілі. А адміністрацыя Чыгуначнага раёна не толькі не запрасіла, але і інфармацыі, калі і дзе пройдзе паседжанне, знайсці было немагчыма. Ні на сайце, ні ў прэсе - нідзе не было абвестак. Калі паседжанне ўжо прайшло, я запытаўся, чаму так атрымалася, і мне адказалі: “дык мы там унізе павесілі аб'яву”, - пракаментаваў партыйны лідэр.

Уладзімір Сякерка дадаў, што ў Адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля паседжанне па ўтварэнні 74 камісій правялі за 10 хвілін. “Членам выканкама раздалі спісы, яны хутка прагаласавалі за ўсе спісы, без абмеркавання кандыдатур, калі мы паспрабавалі нешта спытацца, адказалі, што паседжанне скончылася”, - дадаў Сякерка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства