Сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі ў Мінску адбылася, нягледзячы на супраціў уладаў
https://spring96.org/be/news/3730
2006
2006-03-02T10:00:00+0200
2006-03-02T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падчас запланаванай сустрэчы Мілінкевіча з выбаршчыкамі ўвесь цэнтр Мінска быў перакрыты супрацоўнікамі міліцыі і сьпецслужбаў. Плошча Свабоды, на якой планавалася сустрэча была цалкам акружана АМАПАўцамі са шчытамі. З двух бакоў ад шчытоў сабралося больш за 3000 тысячы чалавек. Уваходы ў метро на станцыях Няміга і Кастрычніцкая былі зачыненыя, доступ да Кастрыніцкай плошчы і рэзідэнцыі Лукашэнкі перакрыты.Удзельнікаў сустрэчы пакрысе выцясьнялі з плошчы Свабоды.
У выніку Аляксандр Мілінкевіч зьвярнуўся да выбарчшыкаў з ганку будынку спартыўнага комлексу Працоўных рэзерваў.