viasna on patreon

Бабруйск: Ні аднаго з 30 сябраў АГП не ўключылі ў камісіі

2010 2010-11-04T11:42:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buzinaeu_viktar-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Бузінаеў, сябра АГП

Віктар Бузінаеў, сябра АГП

Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў распавёў, што ён і ягоны намеснік прысутнічалі на паседжаннях адміністрацый па фармаванню ўчастковых камісій.

-Я пайшоў на паседжанне ў адміністрацыю Першамайскага раёна, а мой намеснік у Ленінскі, - распавядае Віктар Бузінаеў. У кожным з гэтых раёнаў мы вылучалі па 15 сябраў у склад участковых камісій, але нікога з іх не ўключылі. Нікаго з 30 чалавек!

Віктар Бузінаеў паведаміў, што супрацоўнікі адміністрацый патлумачылі яму неўключэнне сябраў АГП іх нявопытнасцю.

- Сказалі, што людзей набралі дастакова, усе яны вопытныя, а сябраў АГП трэба ўсяму вучыць, - гаворыць старшыня бабруйскай суполкі. – І гэта негледзячы на тое, што большасць нашых людзей маюць вялікі вопыт, ёсць у нас і настаўнікі, якія працавалі ў такіх камісіях. Называлі і іншыя прычыны: адна з нашых аднапартыйцаў захварэла, недзе коску няправільна паставілі. Я пытаюся: і з-за гэтага трэба “выкідаць” усіх?!

У адміністрацыі Ленінскага раёна паседжанне прайшло хутка, без дыскусій і тлумачэнняў: прыстуным зачыталі рашэнне і папрасілі выйсці.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства