viasna on patreon

Газета “Вечерний Гродно” вызначылася чарговым ляпам

2010 2010-11-04T11:15:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гродзенская афіцыйная прэса ў ранейшым стылі асвятляе ход выбарчай кампаніі. Рэгіянальная газета “Перспектива” у нумары, які трапляе ў кіёскі ў сераду, друкуе толькі афіцыйныя матэрыялы ЦВК. “Гродзенская праўда” амаль не надае выбарам прэзідэнта ўвагі і абмяжоўваецца скупымі агульнымі звесткамі. Мясцовых і рэгіянальных матэрыялаў зусім няма.

А вось газета “Вечерний Гродно” вызначылася чарговым ляпам. У нумары 44 ад 3 лістапада журналістка Іна Грышук  паведамляе чытачам, што з 3 па 5 лістапада ў вобласці будуць фармавацца ўчастковыя выбарчыя камісіі. Між тым, паводле заканадаўства, гэта фармаванне завершана ўжо 3 лістапада. Цікава, куды глядзіць галоўны рэдактар выдання Аляксандар Кучынскі, давяраючы сур’ёзную тэму выбараў недасведчаным карэспандэнтам?  А ў даведцы газеты побач з артыкулам, дзе падаюцца агульныя звесткі ЦВК па колькасці сабраных подпісаў, пералік прэтэндэнтаў ідзе не ў алфавітным парадку, як гэта прынята, а першым указаны цяперашні кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства