viasna on patreon

Гомельская вобласць: На сайтах выканкамаў няма нават прозвішчаў прэтэндэнтаў у прэзідэнты. Акрамя Лукашэнкі

2010 2010-11-04T09:01:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomelskaja_vobl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праведзены агляд шасці сайтаў выканаўчых камітэтаў Гомельскай вобласці. На жаль, большасць з іх нічога не пішуць пра бягучы момант кампаніі па выбарах прэзідэнта альбо інфармацыя на іх даўно не абнаўлялася. У лепшым выпадку змяшчаюцца аб’явы і дакументы.

На сайце Мазырскага выканкам ў рубрыцы “Выборы Президента Республики Беларусь 19 декабря 2010 года” ёсць асобны раздзел “Новости избирательной кампании”, у якім змешчана ўсяго толькі адно паведамленне за 12 кастрычніка -- аб выступленні ў праграме Тэлеканала «Мазыр» «Диалог в прямом эфире» сакратара Мазырскай раённый выбарчай камісіі. Прадстаўнік выбаркама адказала на пытанні мазыран, тлумачыла арганізацыйныя асаблівасці правядзення выбараў прэзідэнта РБ, выбарчыя правы розных катэгорый грамадзян.

Таксама толькі одно паведамленне за 12 кастрычніка ў рубрыцы “Новости избирательной кампании” размешчана на сайце Калінкавіцкага райвыканкама: “В настоящее время продолжается работа инициативных групп в поддержку лиц, выдвигаемых в кандидаты в Президенты Республики Беларусь. Сбор подписей проводится ежедневно на ул.Фрунзе и возле продуктового рынка с 16.30., а также в других местах города. Калинковичане проявляют заинтересованное отношение к происходящему”. Як вядома, этап збору подпісаў скончыўся яшчэ 29 кастрычніка.

Нараўлянскі райвыканкам аб выбарах прэзідэнта расказвае двумая навінамі за 4 і 5 кастрычніка. Прычым, першая навіна паведамляе аб пікетах па сбору подпісаў за Лукашэнку, а другая - аб утварэнні раённай выбарчай камісіі. Атрымалася: спачатку збіралі подпісы ў падтрымку дзеючага прэзідэнта і толькі потым утварылі камісію.

Сайт Петрыкаўскага райвыканкама асвятляе выбары чытырма навінамі. Ён паведамляе пра ўтварэнне раённай камісіі, перадрукоўвае адну інфармацыю з сайта Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і змяшчае дзве аб’явы. Апошняя даволі актуальная -- нагадвае, калі адбудзецца паседжанне райвыканкаму, на якім будуць утвараны ўчастковыя камісіі.

Жыткавіцкі райвыканкам у рубрыцы “Новости избирательной кампании” змясціў на сваім сайце тры навіны: за 13 кастрычніка аб утварэнні раённай выбарчай камісіі, за 20 кастрычніка аб вылучэнні прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі і самая свежая за 3 лістапада – аб утварэнні 71 участковай камісіі, у якія ўвайшлі 670 чалавек.

“От общественных объединений в состав участковых комиссий было выдвинуто более 38% представителей”, - удакладняецца ў інфармацыі.

На сайце Лельчыцкага райвыканкама ў рубрыцы “Новости избирательной кампании” змешчаны чатыры паведамленні: за 27 верасня аб утварэнні раённай выбарчай камісіі, за 29 верасня аб першым яе паседжанні, за 12 кастрычніка аб узгадненні ўчасткаў для галасавання і паведамленне ад 2 лістапада аб тым, калі адбудзецца паседжанне выканкама аб утварэнні ўчастковых камісій па выбарам прэзідэнта РБ.

Прачытаць на згаданых сайтах прозвішчы тых, хто вылучаецца кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі, поўную інфармацыю пра іх, пабачыць здымкі – немагчыма. Ва ўсіх прааналізаваных  намі навінах сустракаюцца толькі тры прозвішчы: Лукашэнкі – на сайце Нараўлянскага райвыканкама, сакратара Мазырскай раённай выбарчай камісіі Байковай В.А. (сайт Мазырскага райвыканкама) і начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы аблваканкама Ірыны Даўгала (сайт Петрыкаўскага райвыканкама).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства