Арцёма Дубскага затрымалі ва Ўкраіне
Супрацоўнікі Жытомірскай міліцыі ўварваліся ў кватэру,
якую арандуюць фігурант «справы 14-ці» Арцём Дубскі, былы грамадзянін Беларусі
Ігар Коктыш разам з жонкай Ірынай, грамадзянін Беларусі Віталь Тышчанка
разам з жонкай Тацянай і грамадзянін Украіны Закшэўскі.
Сяброўка Дубскага Тацяна Касінчук паведаміла, што Арцём патэлефанаваў ёй і распавёў,
што ў кватэру ўварваліся міліцыянты, каб шукаць наркотыкі і зброю.
Падчас ператрусу міліцыянты нічога не знайшлі. Яны прымусілі жыхароў
кватэры сесьці ў машыну і павезьлі іх у міліцыю Каралёўскага
раёну Жытоміру. Сувязь з затрыманымі адсутнічае.
Сам Арцём Дубскі зьвязвае дзеяньні міліцыі з актыўным удзелам затрыманых у выбарчай кампаніі, якая нядаўна праходзіла
ў Жытоміры, а таксама з арганізацыяй пікетаў супраць сьмяротнага
пакараньня ў Беларусі.