viasna on patreon

Салігорск: Паседжанне выканкаму ў рэжыме сакрэтнасці

2010 2010-11-04T08:18:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salihorski_vykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 лістапада адбылося паседжанне Салігорскага раённага выканаўчага камітэту, на якім быў зацверджаны склад участковых камісій на 68 участках рэгіёну. Агульная колькасць членаў камісіі склала больш за 700 чалавек. Сярод іх выканкамам быў зацверджаны толькі адзін вылучэнец дэмакратычных сіл, які прадстаўляе Беларускую партыю левых "Справядлівы свет". Астатіня прадстаўнікі ад гэтай партыі, а таксама вылучэнцы ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў склад участковых камісій уключаны не былі.

Прадстаўніца АГП Ларыса Насановіч кажа, што іх абласная структура ўжо падрыхтавала паперы ў суд па абскарджванню рашэння выканкаму. 

-  Час паседжання нам не хацелі казаць. Да абеду ў прыёмнай выканкаму сцвярджалі, што аніякіх паседжанняў не запланавана. Пасля абеду паведамілі што яно ўжо адбылося зранку. Вось такая таемнасць. На пытанне, чаму толькі аднаго з усіх нашых вылучэнцаў зацвердзілі, матываванага адказу ў чыноўнікаў не знайшлося, - кажа прадстаўнік партыі "Справядлівы свет" у Салігорску Казімір Кавецкі.

Варта адзначыць, што назіральніку ад БХК пра час і месцы правядзення паседжання таксама не паведамілі, нягледзячы на ягоны адмысловы пісьмовы запыт.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства