viasna on patreon

1 сакавіка ў Гомелі міліцыяй затрыманы распаўсюднікі буклетаў за Мілінкевіча Анатоль Паплаўны і Сяргей Трыфанаў.

2006 2006-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спачатку спроба затрыманьня распаўсюднікаў буклетаў за Мілінкевіча Анатоля Паплаўнага і Сяргея Трыфанава адбылася на прасьпекце Леніна: 4 чалавекі ў цывільным, не прадставіўшыся, патрабавалі спыніць раздачу буклетаў на падставе таго, што распаўсюд забаронены ля транспартных прыпынкаў, хаця да прыпынку было каля 60-70 метраў.
Тады гомельскія актывісты рушылі да Гомельскага аблвыканкаму, дзе працягнулі раздачу буклетаў на прыступках дзяржустановы. Па словах Анатоля Паплаўнага, супрацоўнікі ахвотна бралі агітацыйныя матэрыялы, адмаўляліся толькі чыноўнікі вышэйшага ўзроўню. Праз нейкі час да іх выйшаў ахоўнік аблвыканкаму старшына Цэнтральнага РОВД Падзей Алег, які выклікаў нарад міліцыі. Каля 18 гадзінаў супрацоўнікі Цэнтральнага РОВД затрымалі Анатоля Паплаўнага і Сяргея Трыфанава. Спачатку іх адвезьлі ў гарвыканкам, пасьля чаго даставілі ў Цэнтральны райаддзел міліцыі, нібыта для высьвятленьня асобаў.
Туды ж была выкліканая намесьніца начальніка ідэалагічнага аддзелу гарвыканкаму Людміла Аляксандраўна Клімовіч, назваўшыся ўпаўнаважанай па складаньню пратаколаў. Яна склала адміністратыўны пратакол аб парушэньні спадаром Трыфанавым выбарчага заканадаўства - раздачы агітацыйных матэрыялаў у не прызначаным для гэта месцы, бо ён быў затрыманы ўжо другі раз.
Калі Анатоль Паплаўны прапанаваў маёру міліцы буклет Аляксандра Мілінкевіча, той адказаў, што ў іх такіх улётак ужо каля 4 тысячаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства