viasna on patreon

Орша: Вынікі фармавання ўчастковых камісій - таямніца за сям'ю пячаткамі

2010 2010-11-03T16:03:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sekret.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абсалютнай пародыяй на дэмакратыю можна з упэўненасцю назваць паседжанне Аршанскага гарвыканкама, дзе былі сфармаваныя ўчастковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі па горадзе Орша. Вёў гэта паседжанне, якое доўжылася не больш за 5 хвілін, першы намеснік старшыні гарвыканкама Мікалай Саксонаў.

Прысутным членам выканкама прапанавалі прагаласаваць за загадзя аддрукаваны і раздадзены  праект рашэння аб зацвярджэнні складу 62-х ўчастковых камісій. Што аднагалосна і было зроблена. Ні адной кандыдатуры на гэтым паседжанні не было агучана, ні па адной кандыдатуры не было персанальнага галасавання. Не атрымалася нават высветліць, колькі наогул чалавек прэтэндавала ў склад камісій, і якімі структурамі яны былі вылучаны.

І ўжо тым больш таямніцаю за сям'ю пячаткамі засталася інфармацыя пра тое, ці патрапілі ў склад камісій прадстаўнікі апазіцыі. Прысутнаму на паседжанні першаму сакратару Аршанскай гарадской партыі «Справядлівы свет» Мікалаю Дзямідаву параілі атрымаць гэтую інфармацыю з мясцовай газеты, дзе склад участковых камісій павінен быць апублікаваны.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства