viasna on patreon

Аршанскі раён: Працэдура дэмакратычная, але апазіцыя за бортам УВК

2010 2010-11-03T15:21:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/arshanski-rajon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У аўторак 2 лістапада на паседжанні Аршанскага райвыканкама былі сфармаваныя ўчастковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта. На паседжанні прысутнічаў прадстаўнік РГА "БХК" Васіль Леўчанкаў.

У цэлым паседжанне, на якім былі сфармаваныя 43 участковых камісіі, праходзіла дэмакратычна. Было агучана, што ў склад камісій вылучаны 461 чалавек. З іх 180 ад грамадзян, 44 - ад працоўных калектываў, 237 - ад грамадскіх аб'яднанняў і партый. Кожная з 461 вылучаных кандыдатур асобна выносілася на галасаванне, вынікі якога занасіліся ў пратакол. У выніку было зацверджана 457 сябраў камісій, не зацверджана - 4.

Разам з тым застаецца ўражанне, што гэта паседжанне было добра адрэжысіравана загадзя. У карысць гэтага кажа тое, што практычна ўсе галасаванні былі аднагалоснымі, праходзілі без абмеркавання кандыдатур, а за бортам, як і варта было чакаць, засталіся прадстаўнікі апазіцыі. Усе чацвёра адхіленых кандыдатаў прадстаўляюць партыю левых «Справядлівы свет».

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства