viasna on patreon

Брэстчына: Замест выбараў сайты райвыканкамаў асвятляюць акцыю "Пытанне прэзідэнту"

2010 2010-11-03T09:22:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybary_prezidenckija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галоўнай інфармацыйнай падзеяй апошніх дзён, па версіі пераважнай большасці афіцыйных сайтаў раённых выканаўчых камітэтаў Брэсцкай вобласці, сталі не важныя этапы выбарчай кампаніі (завяршэнне збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты або фармаванне ўчастковых выбарчых камісій), а падвядзенне вынікаў акцыі "Пытанне прэзідэнту".

Да прыкладу, сайты Ганцавічскага, Жабінкаўскага і Лунінецкага райвыканкамаў цалкам праігнаравалі этап збору подпісаў сябрамі ініцыятыўных груп за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, які доўжыўся  амаль месяц, затое падрабязна асвятлілі на сваіх інтэрнэт-старонках акцыю, арганізаваную адміністрацыяй цяперашняга кіраўніка дзяржавы, якая скончылася ўручэннем лістоў падзякі ад імя Аляксандра Лукашэнкі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства